Каталікі і пратэстанты тыдзень таму адзначалі Спасланне святога Духа на апосталаў (на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня), а ўласна Дзень святой Тройцы святкуюць сёння (г.зн. 57-ы дзень).
У Дзень святой Тройцы аздабляюць храмы і дамы кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносяць у храм на асвячэнне букеты з травы і кветак.