Паводле інфармацыі Süddeutsche Zeitung, у 2012—2014 гадах дацкія спецслужбы далі амерыканскаму боку доступ на спецыяльную станцыю, размешчаную каля Капенгагена, адкуль ажыццяўлялася праслухоўка. З гэтай станцыі, як піша газета, можна было атрымаць доступ да падводных кабеляў інтэрнэт-правайдараў.

Як піша Euronews, сачэнне таксама вялося за Міністэрствам замежных спраў і Мінфінам Даніі, а таксама за кампаніяй з ваенна-прамысловага комплексу.

Дацкі ўрад не ведаў аб супрацоўніцтве сваіх спецслужбаў з амерыканцамі да 2015 года. Кабінету міністраў далі справаздачу толькі пасля публікацый былога супрацоўніка АНБ Эдварда Сноўдэна: высветлілася, што Данія дапамагала ЗША сачыць за палітыкамі з Германіі, Францыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Швецыі. Скандал прывёў да адстаўкі кіраўніка дацкай спецслужбы Forsvarets Efterretningstjeneste Томаса Арэнкіля.

Паводле звестак нямецкага тэлеканала NDR, ва ўрадзе ФРГ заявілі, што не ведалі пра сачэнне. Прадстаўнік Меркель паведаміў выданню, што канцлерка даведалася аб сачэнні з матэрыялаў газеты.

У 2013 годзе Сноўдэн раскрыў сакрэтныя звесткі, якія пацвярджаюць сачэнне амерыканскіх спецслужбаў за вядучымі палітыкамі і звычайнымі людзьмі па ўсім свеце — АНБ і ЦРУ перахоплівалі электронную пошту і перамовы ў 60 краінах у рамках праграмы PRISM. На супрацоўніцтве з выведкай злавілі вядучыя IT-гіганты: Microsoft, Google, Yahoo!, Facebook, Apple і іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру