«Мы хочам, каб замежнікі маглі лёгка прыязджаць у Польшчу, пачынаць тут працаваць, асабліва па прафесіях, дзе нам не хапае працоўнай сілы», — сказала намесніца міністра развіцця, працы і тэхналогій Польшчы Івона Міхалек.

Цяпер дэталі спрашчэння працэсу працаўладкавання замежнікаў распрацоўваюцца.

Плануецца скараціць час, неабходны для атрымання дазволу, і паменшыць фармальнасці. Таксама працэдуры, звязаныя з атрыманнем дазволу на працу для замежнікаў, будуць цалкам алічбаваныя. Адначасова ідзе праца над новай міграцыйнай палітыкай краіны.

Міхалек заявіла, што ў прадпрымальнікаў вялікі попыт на замежных працаўнікоў, пры гэтым працадаўцы вельмі станоўча ацэньваюць працаўнікоў з Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру