«Я звярнуўся да Навуковай рады напрацаваць працэдуру, яе сапраўды сёння няма. Але ўжо тры камісіі Навуковай рады выпрацавалі такую працэдуру. Там падставамі з'яўляецца парушэнне правоў чалавека, непавага да дзяржавы Украіна. 7 чэрвеня будзе пасяджэнне Навуковай рады ўніверсітэта, на якім будуць два пытанні: зацвярджэнне працэдуры і пазбаўленне статусу ганаровага доктара Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

Бугроў адзначыў, што, ведаючы меркаванне большасці членаў Навуковай рады, пытанне пазбаўлення звання Лукашэнкі будзе ўхваленае.

Дыплом ганаровага доктара Лукашэнку ўручыў 5 лістапада 2009 года рэктар Леанід Губерскі, а само званне яму было прысвоена 2 лістапада 2009 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру