ТАСС

Ён адзначыў, што на заходнім стратэгічным кірунку працягвае расці ваенная пагроза — краіны НАТА на чале са Злучанымі Штатамі нарошчваюць інтэнсіўнасць палётаў сваёй стратэгічнай авіяцыі, прысутнасць баявых караблёў з крылатымі ракетамі, расце колькасць іх вучэнняў, піша ТАСС.

«Дзеянні нашых заходніх калегаў руйнуюць сістэму бяспекі ў свеце і вымушаюць нас прыняць меры адэкватнага процідзеяння. Мы пастаянна ўдасканальваем баявы склад войскаў. Да канца года ў Заходняй ваеннай акрузе будзе сфармавана каля 20 злучэнняў і воінскіх частак», — сказаў міністр абароны.

Ён удакладніў, што гэтыя арганізацыйныя мерапрыемствы «сінхранізаваныя з пастаўкай сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі». «У гэтым годзе ў войскі акругі плануецца паставіць каля 2 тысяч адзінак зброі», — адзначыў Шайгу.

Заходняя вайсковая акруга ў Расіі ўключае тэрыторыю больш чым 20 абласцей: ад Карэліі на поўначы да Курскай і Белагародскай на поўдні, Ніжагародскай і Кастрамской на ўсходзе ЗВА, у яе ўваходзяць, натуральна, і вобласці, што мяжуюць з Беларуссю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру