Чытач «Нашай Нівы» Зміцер Каспяровіч паведамляе, што не змог выляцець з Кіпра яшчэ ў суботу 29 мая.

«Нам 28 мая паведамілі, што рэйс «Белавіі» не адбудзецца. Самалёт Мінск — Ларнака ў той дзень нават не вылятаў на Кіпр. Цяпер эвакуацыі на Кіпры чакае прыкладна 400-500 беларуcаў. Абяцаюць адмысловы рэйс, які вывезе людзей, але калі ён будзе — невядома. Мне на дадзены момант пражыванне аплачвае турфірма, у якой я браў пуцёўку, бо гэты выпадак падпадае пад страхоўку», — расказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0