Матульскі пацвердзіў «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю.

Фота sb.by

Фота sb.by

«Пераходжу на працу ва ўніверсітэт культуры, адкуль я і выйшаў. Вяртаюся на кафедру бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці. Заўтра першы працоўны дзень ва ўніверсітэце», — паведаміў ён.

Раману Матульскаму 59 гадоў. Ён узначальваў Нацыянальную бібліятэку з 2003 года. Да гэтага Матульскі 12 гадоў працаваў ва ўніверсітэце культуры.

Матульскі — доктар педагагічных навук, прафесар, мае званне заслужанага дзеяча культуры. 

Па непацверджанай інфармацыі, цяпер Нацыянальную бібліятэку ўзначаліць Аксана Кніжнікава. Яна дырэктарка Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0