У Жабінкаўскім раёне затрымалі 12 чалавек. Ім ставяць у віну абразу Лукашэнкі і здзек з дзяржаўнага сцяга
Чатырох чалавек прызналі падазраванымі па крымінальных справах за публічную абразу прэзідэнта і здзек з дзяржаўнага сцяга.
На астатніх склалі пратаколы за ўдзел у пратэстах, «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» і «непадпарадкаванне міліцыі».
МУС зазначае, што некаторыя затрыманыя — фанаты. Іх правяраюць на дачыненне да вандалізму і хуліганства — псавання фасадаў будынкаў, камер відэаназірання, падпалу гандлёвых павільёнаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ