Фёдар Крыванос нарадзіўся 18 жніўня 1962 года. Скончыў гістфак БДУ (1985). Хрысціўся ўжо ў дарослым узросце, у 1987 годзе, у храме святога Аляксандра Неўскага ў Мінску. У 1994-м уладыкам Філарэтам быў пасвячоны ў дыякана, а пасля і ў святара, піша church.by.

Church.by

Church.by

Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (2001), Мінскую духоўную акадэмію (2007), шмат гадоў аддаў выкладанню ў мінскіх духоўных школах.

Служыў у Свята-Духавым кафедральным саборы. Быў адказны за работу нядзельных школ у прыходах Мінскай епархіі, працу ў Выдавецкім савеце Беларускай Праваслаўнай Царквы, быў членам Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Апошнія гады хварэў, таму быў выведзены па-за штат. Аднак не пакідаў асветніцкай дзейнасці: рэгулярна пісаў і публікаваў артыкулы па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Усе свае набытыя на гістфаку БДУ кампетэнцыі айцец Фёдар Крыванос паставіў на службу Праваслаўнай царквы.

«Менавіта дзякуючы працам айца Фёдара праслаўленыя навамучанікі і падзвіжнікі рэлігійнасці Беларусі ХХ стагоддзя», — падкрэслівае church.by.

Ён займаўся даследаваннем рэпрэсій супраць духавенства ў ХХ ст.

«Айцец Фёдар — унікальны чалавек. Ягоны пакой на Талбухіна — скарб. Рукапісы, рэдкія фота людзей, якіх мала хто памятае. Святароў. Ён вярнуў да жыцця імёны тысячы загубленых жыццяў. З блаславення мітрапаліта Філарэта працаваў у архівах ГБ, прапускаў праз сябе жахлівыя гісторыі катаванняў, якія чынілі нелюдзі-бальшавікі. Усё праз сябе» — напісала ў сваім фэйсбуку Вольга Бабкова

Фота з фэйсбука Таццяны Кузняцовай

Фота з фэйсбука Таццяны Кузняцовай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0