Tut.by
4 чэрвеня Мінгарсуд пакінуў у сіле абраную для Алы Лапатка меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.
Раней паведамлялася, што ў саўдзеле ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.1 арт. 16, ч. 2 арт. 243 КК) абвінавачваюцца галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава і журналіст партала Алена Талкачова.
Усяго па «справе Tut.by» былі затрыманыя 15 чалавек. Большасці з іх абраная самая суровая мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Яны знаходзяцца ў СІЗА №1 і СІЗА КДБ, нагадвае партал.
0
0
0
0
0
0