Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Згодна з пастановай, Рада бяспекі павышае сваю ролю ў пытаннях «абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму».

Савет Міністраў і зацікаўленыя дзяржорганы павінны падрыхтаваць змены ў закон аб надзвычайным становішчы і закон аб ваенным становішчы. Змены ўносяцца для «стварэння дадатковых умоў для папярэджання і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы» з улікам прэзідэнцкага Дэкрэта аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. Адпаведны праект закона павінен быць падрыхтаваны на працягу месяца.

Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу прадугледжвае, што ў выпадку гвалтоўнай гібелі прэзідэнта ўсе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы павінны дзейнічаць у адпаведнасці з рашэннямі Рады бяспекі. Пры гэтым на тэрыторыі краіны ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0