Учора паведамлялася пра 597 выпадкаў, але меншую колькасць тэстаў.

З пачатку пандэміі зарэгістравалі 401 853 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 394 272 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час памерлі 2939 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 18 612 тэстаў (учора — 9130). Усяго ў краіне правялі 6 466 165 тэстаў.

Мінздароўя таксама паведамляе, што першую дозу вакцыны атрымалі 641,6 тысяч чалавек, з іх 345,5 тыс.чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0