УЕФА абавязаў прыбраць з формы зборнай Украіны на Еўра-2021 прывітанне «Героям слава». У ім знайшлі палітычны кантэкст. Пра гэта УЕФА паведаміла ў каментары РБК-Украіна.

Ва УЕФА заявілі, што пакінулі без зменаў наяўнасць на форме зборнай Украіны карты Крыма, паколькі межы дзяржавы з анексаваным паўвостравам прызнаныя ААН, а таксама прывітанне «Слава Украіне», якое было дазволена яшчэ ў 2018 годзе.

Першапачаткова прадстаўнікі арганізацыі не даследавалі пытанне з кантэкстам прывітання ў адказ «Героям слава» дэталёва, а пасля дадатковай праверкі нібыта выявілі, што ў ім ёсць палітычны падтэкст, а таксама гістарычны і мілітарысцкі сэнс. З-за гэтага УЕФА запатрабаваў прыбраць фразу з футболак для выступленняў на Еўра-2021.

Фота з фэйсбука кіраўніка УАФ Андрэя Павелкі

Фота з фэйсбука кіраўніка УАФ Андрэя Павелкі

У канцы мінулага тыдня прэзентавалі новую форму зборнай Украіны на ЧЕ па футболе, які стартуе ў пятніцу. На форме пазначаны сілуэт дзяржавы, які ўключае ў сябе Крым, а таксама Данбас і Луганшчыну. Слоганы «Слава Украіне» і «Героям слава» былі размешчаны на каўнерыку.

Чытайце таксама:

УЕФА ўзгадніў форму зборнай Украіны на Еўра-2021 з выявай Крыма

Расія паскардзілася ва УЕФА з-за формы зборнай Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0