Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч

«Мы жылі пры санкцыях, і мы ведаем, што гэта такое, не адзін дзясятак гадоў, — яшчэ больш, чым некаторыя суседнія дзяржавы. Магу з упэўненасцю сказаць, што на нас гэта кардынальным чынам не паўплывае. Мы ў любым выпадку выстаім, і не такое праходзілі ў нашай гісторыі. Для нашага народа гэта не катастрафічнае выпрабаванне».

Член Савета Рэспублікі, мэр Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў

«Гэта, на мой погляд, чарговы глабальны «крыжовы паход» пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці. Дарэчы, папярэднія таксама вяліся па ўсім свеце пад сцягамі асветніцтва і хрысціянізацыі «дзікіх» народаў Усходу, Афрыкі, Амерыкі, Кітая, Індыі і многіх іншых, чые назвы нават не захаваліся. Ніколі Захад не ўкладваў рэсурсы для падпарадкавання сваёй волі іншых краін з мэтай аддзячыць і падняць узровень дабрабыту мясцовых жыхароў. Усё заўсёды адбывалася роўна наадварот. Змяняюцца часы, змяняюцца тэхналогіі і метады падаўлення, а прынцыпы, мэты і задачы застаюцца ўсё тыя ж».

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных

«Мы сапраўды апынуліся на напрамку простага ўдару. Але калектыўны Захад не ўлічвае адзін момант. Сёння яны — не больш чым трэць свету. І вялікая колькасць дзяржаў не толькі не падтрымліваюць іх, але і гатовыя актыўна супраціўляцца гэтым тэндэнцыям. Па адной простай прычыне: злом такога маштабу ставіць пад пагрозу фактычна міжнародную супольнасць. Таму мы перакананыя, што Беларусь знойдзе саюзнікаў, знойдзе падтрымку ў свеце і мы выйдзем з гэтай сутычкі пераможцамі».

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч

«Я сустракалася на шэрагу прадпрыемстваў з працоўнымі калектывамі, у арганізацыях, вяла прыём грамадзян. І магу сказаць, што прадпрыемствы — нармальна працуюць, добры настрой у людзей і поўнае неразуменне таго, чаму калектыўны Захад абвясціў нам вайну. За што? Беларусь — шматпакутная краіна, якая вынесла ў тым ліку на сваіх плячах цяжкую вайну, страціўшы кожнага трэцяга, апынулася ў такой сітуацыі, калі напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны нас зноў хочуць паставіць на калені, хочуць навучыць жыць па чужых законах і па чужых правілах».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч

«Захад і ўсе краіны, якія больш за ўсіх крычаць аб дэмакратыі і свабодзе, больш за ўсё клапоцяцца аб сваіх геапалітычных інтарэсах, аб сваіх інтарэсах у нашай краіне. А тыя, хто бегае па замежжы, поўзае па кабінетах, зневажаючыся, страціўшы ўсякую годнасць, заклікае знішчыць уласную краіну і зрабіць ёй горш, — з імі ўсё больш чым зразумела. Мы не дазволім, каб нашу краіну ставілі на калені. У гэтым закліку, які мы апублікавалі, няма просьбаў. Мы ні перад кім прыніжацца не будзем, мы проста кажам, што нашу краіну на калені не паставяць».

Член Савета Рэспублікі Алена Зяблікава

«Беларусь — наша краіна. Мы, жыхары Беларусі, хочам жыць шчасліва і быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, мець магчымасць дасягаць асабістых і прафесійных мэтаў. Вельмі складана выжываць у свеце, дзе няма справядлівасці. Чаму мы павінны жыць па чужых законах і быць закладнікамі нейкіх брудных гульняў з-за перадзелу рынкаў збыту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0