Як атрымалася высветліць супрацоўнікам міліцыі, вечарам у чацвер на тэрыторыі аднаго з прыватных домаўладанняў жыхары аграгарадка Зарэчча вырашылі ў якасці забавы пастраляць па мішэнях з пнеўматычнай вінтоўкі.
На некаторы час «стралкі» адлучыліся, пакінуўшы зброю і шаснаццацігадовага падлетка без нагляду. Той вырашыў скарыстацца момантам, і зрабіў некалькі стрэлаў.
На жаль, за дваццаць метраў ад месца праходзіў 12-гадовы хлапчук, якому куля трапіла ў скроневую частку галавы.
Цяпер здароўю пацярпелага нічога не пагражае, ён знаходзіцца пад наглядам медыкаў хірургічнага аддзялення Рагачоўскай ЦРБ.