— Усё тое, што характарызуе вельмі блізкіх і добрых сяброў. З іншага боку, вядома, няма мяжы дасканаласці».

Фота: БелТА

Спікер падкрэсліла, што Беларусь вельмі высока цэніць той палітычны дыялог, які складваецца «паміж нашымі краінамі і прэзідэнтамі». Наталля Качанава выказала падзяку Расіі за падтрымку ў барацьбе з COVID-19. «Тое, што сёння ў нас ёсць вакцына і мы можам прывіваць нашых людзей, - гэта дарагога варта. Сёння мы развіваем вакцыну. У бліжэйшы час спадзяемся, што будзем яе выпускаць», - упэўненая старшыня Савета Рэспублікі.

Пасол РФ выказаўся пра міжнародныя адносіны: «Не прымаюць нас, славян. І я кажу не пра нашу загадкавую рускую душу. Ці яшчэ нешта. Мы на самай справе вельмі простыя. Мы прызнаем, калі да нас па-добраму, па-таварыску. Калі гэта дружба і падтрымка. Але калі гэта ўсё праз губу або праз калена. Калі нам паказваюць, маўляў, вы спачатку ўмовы выканайце, а потым мы вас па галоўцы пагладзім — гэты перыяд у найноўшай расійскай гісторыі мы ўжо прайшлі. Нам не трэба абвастрэнне, санкцыі, унутраны ціск і ўсё астатняе», — адзначыў Лук'янаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру