У Жэневе пачалася сустрэча Байдэна і Пуціна
У Жэневе пачалася сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Яны ўпершыню сустракаюцца асабіста ў статусе кіраўнікоў дзяржаў, паведамляе meduza.io.
Сустрэча праходзіць на віле Ла Гранж. Чакаецца, што Пуцін і Байдэн правядуць тры раўнды перамоў у вузкім і пашыраным складзе, якія будуць доўжыцца не даўжэй за пяць гадзін.
Пасля гэтага прэзідэнты дзвюх краін дадуць асобныя прэс-канферэнцыі. Падпісання якіх-небудзь дакументаў па выніках іх перамоў не запланавана.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ