БелТА
«На жаль, мы перажываем неспакойныя часы. Не буду канкрэтызаваць. Проста нагадаю, што на фоне гэтай пандэміі, як яе назвалі, нас паспрабавалі спачатку расхістаць і, як сёння ўжо відаць, зламаць. І нават не паставіць на калені. Усё ішло да таго, каб мы зніклі як дзяржава і народ», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Спачатку бліцкрыг, які не атрымаўся, затым заігрыванне з народам (кветачкі і іншыя блюзнерствы). На жаль, і храмы былі падключаныя да гэтага.
Была спроба падключыць амаль усе каталіцкія, і многія паддаліся на гэта. І ў нас сярод праваслаўных былі пэўныя ваганні, з якімі на сённяшні дзень і ўладыка, і праваслаўная царква справіліся. Гэта таго варта, супакойвацца нельга», — сказаў Лукашэнка.
Пасля гэтых няўдалых спробаў зламаць краіну знешнія сілы перайшлі да наймагутнейшай інфармацыйнай атакі і эканамічнага задушэння, заявіў ён.
«Застаўся апошні этап — інтэрвенцыя», — адзначыў ён.
«У гэтым глабальным супрацьстаянні ёсць асобныя эпізоды, якія маюць фундаментальнае значэнне для існавання беларускай нацыі. Адзін з іх (мы гэта назіраем у апошні час, і з нашым патрыярхам нядаўна абмяркоўвалі гэтую тэму) — гэта спроба зламаць праваслаўе ў Беларусі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым праціўнікі беларускай дзяржавы ідуць правераным шляхам, жадаючы абвясціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.
«Лісты пайшлі ў Канстанцінопаль, да нашага патрыярха (ён пра гэта мне казаў), ды і тут мы ўжо бачым гэты разварот. Наталлі Іванаўне (Качанавай) я даручыў, каб яна ажыццяўляла паміж дзяржавай, кіраўніцтвам краіны і уладыкам кантакт. Каб мы, не дай бог, скажу па-народнаму, не праспалі гэты момант. мы павінны зрабіць усё, каб галоўная наша годнасць — канфесійны мір — захаваць у Беларусі», — падкрэсліў Лукашэнка