Джона Макафі знайшлі мёртвым праз некалькі гадзін пасля таго, як іспанскі суд вырашыў выдаць яго ЗША, дзе яму пагражаў вялізны тэрмін за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Па словах адваката, бізнэсмен здзейсніў самагубства, піша The Wall Street Journal.

Макафі сцвярджаў, што супраць яго існуе замова, а амерыканскія ўлады пераследуюць яго па палітычных матывах. Аднак суд не змог гэта пацвердзіць, таму было прынята рашэнне аб экстрадыцыі.

Джон Макафі заснаваў кампанію, якая распрацавала адну з першых антывірусных праграм у 1987 годзе. Кампанія стала адной з найбуйнейшых у свеце вытворцаў антывіруснага праграмнага забеспячэння. У апошнія гады Макафі займаўся крыптавалютамі, на чым зарабіў мільёны, аднак, як сцвярджаюць у пракуратуры ў ЗША, падаткі з гэтага даходу бізнэсмен не выплаціў.

У ЗША Макафі абвінавацілі ў тым, што з 2014 да 2018 года ён не падаваў падаткавыя дэкларацыі і пазбягаў выплаты падаткаў, называючы іншых людзей уладальнікамі яго актываў, нерухомасці і нават яхты.

Затым Джона Макафі абвінавацілі ў махлярстве на крыптавалютах. Па звестках пракуратуры, Макафі падманлівым шляхам прасоўваў крыптавалюты праз свой акаўнт у твітары і разам з партнёрамі зарабіў на гэтым больш за два мільёны даляраў.

Джона Макафі затрымалі летась у кастрычніку ў аэрапорце Барселоны па запыце міністэрства юстыцыі ЗША. Па версіі пракуратуры, Макафі не заплаціў падатак у памеры 23 мільёнаў даляраў за некалькі гадоў. У ЗША бізнэсмену за гэта пагражала да 30 гадоў арышту, а за махлярства на крыптавалютах пажыццёвы тэрмін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру