Тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі «Пул першага» паведаміў, што Лукашэнка праводзіць у Жыровічах «рабочую сустрэчу» з духавенствам.

Многім святарам такая фармулёўка не дужа спадабалася. Фармальна ў Беларусі царква аддзелена ад дзяржавы. На справе ж нібыта ідзе сустрэча з падначаленымі. Хто ж быў запрошаны на нараду?

Адразу скажам, што святароў была меншасць. З дзевяцярых прысутных — толькі трое. Гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, для яго сустрэчы з Лукашэнкам не рэдкасць. Ён сядзеў бліжэй за астатніх да кіраўніка краіны. Афіцыйна Веніямін таксама з’яўляецца настаяцелем Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах.

Таксама прысутнічаў на сустрэчы архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, які з’яўляецца намеснікам настаяцеля манастыра. Гурый вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі, а таксама паслядоўнай падтрымкай дзейнай улады. Таксама на сустрэчу паклікалі новага епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія, які змяніў апальнага ўладыку Арцемія. Больш нікога з духавенства не было.

З свецкіх асобаў на сустрэчы былі спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, віцэ-прэм’ер па сацыяльных пытаннях Ігар Петрышэнка, кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, а таксама ўпаўнаважаны па справах рэлігій Аляксандр Румак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру