Джымі Лай заснаваў штодзённую газету Apple Daily у 1995 годзе. У яго першым рэдакцыйным артыкуле было напісана: «Мы перакананыя, што ганконгцы, якія прывыклі да свабоды, не будуць маўчаць падчас неабгрунтаваных абмежаванняў і несправядлівага стаўлення, бо ганконгцы нараджаюцца з прагай да свабоды».

Apple Daily стаў самай папулярнай крыніцай навін. Выданне выступала за верхавенства права, свабоду слова і свабодны гандаль, піша The Wall Street Journal.

Каб закрыць газету, Кітай спаслаўся на Закон аб нацыянальнай бяспецы, па якім ужо былі рэпрэсаваныя сотні людзей.

На мінулым тыдні больш за 500 узброеных супрацоўнікаў паліцыі ўварваліся ў офісы выдання. Кіраўніцтва газеты арыштавалі. Больш за тое, без судовага разбіральніцтва кітайскія ўлады заблакавалі рахункі і замарозілі актывы кампаніі. Праз гэта кампанія не можа плаціць заробкі супрацоўнікам і адпаведна працягваць працу.

Джымі Лай, заснавальнік газеты, быў арыштаваны яшчэ летась і цяпер адбывае 20-месячны турэмны тэрмін за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Закон аб нацыянальнай бяспецы ў Кітаі дае магчымасць службовай асобе кваліфікаваць дзейнасць любой кампаніі як злачынства, нават калі ніхто не быў асуджаны ці абвінавачаны ў правапарушэнні. Міністр бяспекі Ганконга апраўдвае дзеянні праваахоўных органаў тым, што, па яго словах, матэрыялы, якія публікавала Apple Daily штодзённа парушала закон аб бяспецы. Арыштаваных журналістаў і кіраўнікоў выдання выклікаюць на допыты наконт больш за 100 артыкулаў.

Тое, як кітайскія ўлады падарвалі функцыянаванне рынкаў акцый кампаніі, правоў уласнасці і кантрактаў, з’яўляецца папярэджаннем для іншых кампаній, якія вядуць бізнэс у Ганконгу. Гэта не толькі падрыў свабоды прэсы, але і дэманстрацыя таго, што можа здарыцца з любой іншай кампаніяй, калі ўлады спасылаюцца на размытыя палажэнні Закона аб нацыянальнай бяспецы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру