«Палякі ўсвядомілі, што хварэюць людзі не па факце рэгістрацыі, а па факце фактычнага пражывання, і з 20 чэрвеня ў Варшаве арганізавалі магчымасць прышчапіцца ўсім па пашпарце. Разумны крок! 24 чэрвеня гэтая магчымасць з'явілася і ў Траймесце (Гданьск, Сопат, Гдыня), — піша Валянцін Сакалоўскі. — Вакцынацыя бясплатная, пашпарта беларускага дастаткова (нават візу не глядзелі), усё стандартна — прыйшоў, вайскоўцы выдалі анкету (вось чым армія займацца павінна, а не музей калючым дротам па выхадных абносіць), — заўважае мужчына. — Потым да доктара, які выпісвае накіраванне і прышчапляе. На выбар Файзер і Джонсан, я абраў другі варыянт. Сертыфікат таксама даюць на месцы адразу». 

Адзначым, што абедзве вышэйзгаданыя вакцыны даюць больш магчымасцяў падарожнічаць, бо прызнаюцца краінамі Еўрасаюза. «Спутнік», якім прышчэпліваюць у Расіі і Беларусі, пакуль што не адобраны ў Еўропе і шэрагу іншых краін.

У Польшчы на сёння прышчэпленыя хоць адной дозай каля 44% насельніцтва, у Беларусі — каля 8%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру