Расійская вакцына «Спутнік Лайт» павінна паступіць у Беларусь у ліпені, паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.
— Да навучальнага года хацелі б ахапіць у тым ліку наша студэнцтва гэтай вакцынай, каб паэтапна вакцынаваць тую катэгорыю насельніцтва, якая пераносіць захворванне найбольш лёгка, але можа з'яўляцца крыніцай заражэння для іншых, — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
«Спутнік Лайт» з'яўляецца аднакампанентнай вакцынай супраць каранавіруса.