Спіс пунктаў вакцынацыі ад COVID-19, якія будуць працаваць у мінскіх гандлёвых пунктах, дапоўнены: у ім з'явілася 9 новых пунктаў.
Так, прышчапіцца можна будзе ў наступных месцах:
- Універмаг «Беларусь» (вул. Жылуновіча, 4);
- гіпермаркет «Green» (Партызанскі пр-т, 182);
- гіпермаркет «Green» (вул. Убарэвіча, 176);
- «Глоба» (Уманская, 54);
- ГЦ «АутЛето» (пр-т Жукава,44);
- рынак «Уручча-3» (вул.Нікіфарава, 51);
- «Максімус» (Лабанка, 94);
- «Бонус» (Галубка, 2);
- ГД «Ждановічы», Свет Моды — 5 (вул. Ціміразева, 129).
Прыём у пунктах вакцынацыі будзе ажыццяўляцца па графіку працы гандлёвых пунктаў. Выхадны — нядзеля.