Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Індыйскі штам распаўсюдзіўся па ўсім свеце і становіцца дамінуючым варыянтам у некаторых краінах. Згодна са статыстыкай, якую прыводзіць сайт worldometers.info, усе краіны з нізкім узроўнем вакцынацыі, дзе распаўсюдзіўся варыянт «Дэльта», апошні час праходзяць праз моцную хвалю смяротнасць.

У Расіі, дзе цалкам вакцынавана 11,9% насельніцтва, два дні запар фіксуецца больш за 600 смяротных выпадкаў ад каранавіруса. У Індыі за ўчора — 819 смерцяў ад кавіду, у Інданезіі — 463, у Бразіліі — 1917.

У краінах з высокім узроўнем вакцынацыі «Дэльта» вылікаў рост заражэння, але смяротнасць пры гэтым застаецца нізкай. У Партугаліі, дзе поўную вакцынацыю прайшлі больш за 32% насельніцтва, за ўчарашні дзень зафіксавана 6 смерцяў, у Ізраілі з насельніцтвам, вакцынаваным на 57%, за два дні не зафіксавана ніводнага смяротнага выпадку ад каранавіруса.

29 чэрвеня і ў Расіі, і ў Вялікабрытаніі колькасць выпадкаў заражэння была большай за 20 тысяч чалавек. Аднак у Расіі за дзень ад кавіду памерлі 652 чалавекі, а ў Вялікабрытаніі — 23.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0