Мікалаеў прыпыніў закупку 50 беларускіх тралейбусаў.

Пра гэта распавёў віцэ-мэр украінскага горада Віталь Лукаў. Паводле яго слоў, такая сітуацыя ўзнікла з прычыны «пэўнага палітычнага крызісу» паміж Украінай і Беларуссю.

— Што тычыцца тралейбуснага парку. Мы радаваліся, што выходзім на фінішную прамую, былі ўзгадненні пэўныя, але цяпер устала сітуацыя з Беларуссю, урадам Беларусі былі створаныя пры стрыманасці нашых дзяржаўных структур умовы, пры якіх беларускія тавары — аўтобусы і тралейбусы — мелі перавагі нават над тымі, якія ствараліся або збіраліся ва Украіне. Была палітыка ўрада Беларусі аб падтрымцы свайго вытворцы, і ў цэнах, пры такой самай якасці, пры такіх жа ўмовах перамагалі. Зараз, вы ведаеце, пэўны палітычны крызіс паміж нашымі дзяржавамі, і няма нічога горш за тое, калі ў эканоміку ўмешваецца палітыка. Але я вельмі выразна разумею адказнасць, і хацелася б, каб мы адно аднаму дапамагалі ў дружалюбных краінах у палітычным плане або краінам, з якімі ў нас хоць бы зразумелыя адносіны. Так што маем цяпер невялікую паўзу, таму што нават нашы еўрапейскія партнёры цяпер прыпынілі падпісанне дагавораў па вытворчасці тралейбусаў для Мікалаева, бо тэндарныя ўмовы, якія абавязкова выпісваюцца пры ўзгадненні з партнёрамі-банкамі еўрапейскімі або сусветнымі, выпісаныя так, што мы бачым рызыку ўваходжання ў палітычна-эканамічныя тупіковыя рэчы, з якіх складана выйсці, — распавёў Віталь Лукаў.

Раней з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі Львоў адмовіўся закупляць 100 аўтобусаў МАЗ, нягледзячы на тое, што Мінскі аўтазавод выйграў тэндар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0