Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Гэта адбылося на сённяшнім пасяджэнні Выканаўчай рады. З 1 ліпеня БТРК больш не зможа атрымаць доступ да шэрага паслуг для членаў ЕВС. Сярод іх:

■ абмен навінамі і музычным кантэнтам;

■ правы на трансляцыю пэўных музычных і спартыўных мерапрыемстваў;

■ юрыдычную, тэхнічную і даследчую экспертызу;

■ паслугі па абароне інтарэсаў.

«Апошнія тыдні нас асабліва ўстрывожыла трансляцыя інтэрв'ю, відавочна атрыманых пад прымусам. Мы таксама адсочвалі іншыя перадачы Белтэлерадыёкампаніі ў гэтым пытанні, якія выклікаюць сур'ёзныя і вельмі выключныя асцярогі. У святле гэтых выключных падзей у Выканаўчай рады няма іншай альтэрнатывы, акрамя як прапанаваць прыпыніць сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў EBU», — адзначае арганізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0