Былы міністр абароны ЗША Дональд Рамсфелд памёр ва ўзросце 88 гадоў. Ён памёр у атачэнні сям'і ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка.
Дональд Рамсфелд двойчы займаў пасаду кіраўніка Пентагона. У 1970-я Рамсфелд адказваў за амерыканскую стратэгію халоднай вайны, а ў 2000-я — за ўварванне ЗША ў Афганістан і Ірак.





