Вольга Паўлава, фота Надзеі Бужан

Вольга Паўлава, фота Надзеі Бужан

14 чэрвеня яна не вярнулася дадому пасля чарговай адзнакі ў міліцыі — актывістка прысуджаная да трох гадоў хатняй хіміі за «грубае парушэнне грамадскага парадку». 15 чэрвеня з’явілася інфармацыя, што яна дома, але неўзабаве Вольга знікла зноў.

Сёння стала вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў Літве.

9 жніўня дзяўчына была параненая гумовай куляй і аскепкам святлошумавой гранаты, тады ж трапіла на Акрэсціна. Падчас разгону плошчы Перамен яе затрымалі і ў выніку выставілі абвінавачванне паводле крымінальнага артыкула. 17 дзён Вольга правяла ў карцары. Суддзя Марына Запаснік асудзіла яе за «грубае парушэнне грамадскага парадку» да трох гадоў хатняй хіміі. Вольга мае сына.

Чытайце таксама: «Калі ў Жодзіне прывялі ў душавы пакой з дзюркамі, я думала, пусцяць газ альбо расстраляюць» — Вольга Паўлава пра Акрэсціна і апошняе слова ў судзе, на якім усе плакалі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0