Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Дзяржабвінавачванне прадстаўляў пракурор Цімафей Нічыпарук.

10 жніўня 2020 года сябры стэлефанаваліся, вечарам сустрэліся і выправіліся на Нямігу паглядзець, што робіцца на вуліцах.

Калі АМАП пайшоў на людзей, многія спалохаліся, выйшлі на праезную частку. Сябры таксама апынуліся на праезнай частцы. Разам з усімі выкрыквалі: «Міліцыя з народам» і «Жыве Беларусь!» Некаторы час яны стаялі ў счэпцы ў першым шэрагу. Менавіта па гэтай прычыне іх здолелі апазнаць і затрымаць.

Жыхар Мінска Андрэй Драбатовіч быў затрыманы 14 красавіка 2021 года, да суда змяшчаўся ў СІЗА №1. Праваабарончай супольнасцю прызнаны палітычным зняволеным. Вадзіма Якубоўскага затрымалі 23 красавіка, да суда змяшчаўся ў СІЗА №1. Ён таксама палітзняволены.

Сёння суддзя Дзмітрый Карсюк агучыў прысуд: Андрэя Драбатовіча і Вадзіма Якубоўскага прызнаць вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (хатняя хімія). Менавіта столькі прасіў пракурор.

Залічыць у тэрмін адбыцця пакарання Драбатовічу — з 14 красавіка па 2 ліпеня, Якубоўскаму — з 23 красавіка па 2 ліпеня. Вярнуць Драбатовічу БЧБ-сцяг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?