Амерыканская кампанія Johnson & Johnson заявіла, што яе аднакампанентная вакцына супраць каранавіруса COVID-19 эфектыўная супраць штаму «Дэльта» індыйскага паходжання, які цяпер распаўсюджваецца ў шэрагу краін.
«Johnson & Johnson апублікавала даныя, якія паказваюць, што яе аднакампанентная вакцына ад COVID-19 выклікае моцную і ўстойлівую рэакцыю супраць штаму «Дэльта» і іншых распаўсюджаных вірусных варыянтаў SARS-CoV-2.
Абвешчаныя вынікі даследавання пацвярджаюць здольнасць вакцыны Johnson & Johnson ад COVID-19 абараняць здароўе людзей ва ўсім свеце».