Паводле звестак на 2 ліпеня, у Беларусі з пачатку пандэміі зарэгістравана 419 330 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, за апошнія суткі адпаведны дыягназ пастаўлены яшчэ 1118 пацыентам, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ачунялі пасля перанесенай хваробы 412 128 жыхароў краіны, за апошнія суткі да колькасці выпісаных дадалося 1144 чалавекі. З пачатку распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 3164 пацыенты з выяўленым COVID-19.

У краіне працягваецца вакцынацыя ад COVID-19. Першую дозу вакцыны атрымалі больш за 956,1 тысячы беларусаў, поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 636,4 тысячы з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0