Сертыфікат можа быць выдадзены ў трох відах адпаведна канкрэтнай сітуацыі — напрыклад, чалавек быў вакцынаваны супраць кавіду, атрымаў негатыўны рэзультат тэсту або выздаравеў пасля хваробы. Дакумент будзе выдавацца бясплатна, а інфармацыя ў ім будзе дубліравацца на дзвюх мовах — на англійскай і на нацыянальнай мове краіны, што выдае дакумент.

Чакаецца, што ўласнік кавід-сертыфіката будзе вольны ад любых абмежаванняў перамяшчэння, звязаных з пандэміяй. Выключэнне — неабходнасць абмежаванняў у мэтах абароны грамадскага здароўя, піша афіцыйны рэсурс Еўракамісіі.

Тэрмін дзеяння сертыфікатаў складае 180 дзён.

Асобы з станоўчым ПЛР-тэстам на кавід маюць права на атрыманне сертыфіката не раней за 11 сутак пасля гэтага тэсту.

Беларусы здолеюць атрымаць кавід-сертыфікат толькі на тэрыторыі ЕС.

Для гэтага падарожнікам з нашай краіны спатрэбіцца пацверджанне вакцынацыі або тэсту, выдадзенае дома. Кожная краіна ЕС сама вырашае, якое пацверджанне яна будзе прызнаваць і ці будзе выдаваць сертыфікат.

Іншае пытанне — вакцыны, у выпадку з якімі будзе дзейнічаць кавід-сертыфікат.

Абавязкова будуць прызнаныя усе зарэгістраваныя ў ЕС вакцыны, зараз іх чатыры: BioNTech/Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Johnson&Johnson.

Таксама ў ЕС могуць прызнаваць вакцыны, рэкамендаваныя СААЗ для выкарыстання ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі. Гэта індыйскі аналаг вакцыны ад AstraZeneca Covishield, а таксама кітайскія Sinopharm і Sinovac — першы з гэтых прэпаратаў якраз прымяняецца ў нашай краіне.

Што датычыцца «Спутніка V», ён пакуль не мае адпаведнага прызнання ад СААЗ і ЕС. Але ў тых краінах ЕС, дзе прымяняецца расійская вакцына, усё ж такі можна атрымаць на яе сертыфікат. Праўда, кожная з краін ЕС сама вырашае, ці прызнаваць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0