Delfi.lt

«Наш цэнтр надзвычайных сітуацый прапануе Міністэрству ўнутраных спраў абвясціць экстрэмальную сітуацыю на дзяржаўным узроўні», — заявіў журналістам у пятніцу намеснік камандуючага Cлужбы, палкоўнік Антанас Мантвідас.

Гэта, па яго словах, дазволіць прыцягнуць дадатковыя сілы, спрасціць працэдуры публічных закупак, а самакіраванни павінны будуць прадаставіць памяшканні для рассялення мігрантаў.

«Калі ў мінулым годзе ў нас было каля 70 нелегальных мігрантаў, то на сённяшні дзень іх ужо 800, у 11 разоў больш», — сказаў у пятніцу на прэс-канферэнцыі намеснік кіраўніка САДГ Відас Мачайціс.

«У асноўным гэта грамадзяне Ірака, Ірана, Сірыі, ёсць і грамадзяне Беларусі», — сказаў ён.

За апошнія суткі затрыманыя 150 нелегалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0