17-18 ліпеня ў Гарадку (Польшча) адбудзецца 20 Фестываль Музыкі Маладой Беларусі «Басовішча». З гэтай нагоды дваццаты фестываль будзе міксам сучаснага з мінулым — рэтраспектывай. Запрашаем усіх ахвотных узяць удзел у БАСОВІШЧЫ.

Гарадзенскі Рух «За Свабоду» як адзін з суарганізатараў юбілейнага БАСОВІШЧА дапаможа вам атрымаць аднаразовую візу ў Рэспубліку Польшча для наведвання БАСОВІШЧА. Заяўкі прымаюцца да 9 ліпеня!

Дзеля атрымання візы неабходна:

1. Даслаць на адрас [email protected] сваё імя і прозвішча, нумар пашпарта з пазнакай «РУХаем на БАСОВІШЧА!»

2. Прынесці пашпарт (прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяння якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года). Пашпарты прыносім па адрасе: Гродна, Будзённага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Пашпарты можна прыносіць з 22.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелка да пятніцы з 17.00 да 19.00. Увага! У іншыя дні ды ў іншы час ад пазначаных дакументы прымацца не будуць!

3. Копію 32 і 33 старонак пашпарта.

4. Адзін фотаздымак на польскую візу (фотамайстры ведаюць, дастаткова проста сказаць «на польскую візу»).

5. Запоўніць на месцы анкету на атрыманне польскай візы.

6. Набыць страхоўку на час Фестывалю (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканні ТБШ, Будзёнага 48а-44). Каштуе страхоўка ўсяго каля 5000 рублёў.

7. Дачакацца пашпарта з візай.

8. Узяць удзел у БАСОВІШЧЫ!!! :))))

Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас [email protected]

Праграма БАСОВІШЧА

ПЯТНІЦА 17.07.2009 19.00 - 2.30

19.00 ZHNIUV

19.30 TARPACZ

20.00 АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ

20.10 SOK

20.45 BAN-ZHVIRBA

21.25 BN

22.15 RIMA

23.05 ZERO-85

00.00 ZNICH

00.50 IQ48

1.40 ŚCIANA

СУБОТА 18.07.2009 17.00 - 2.30

Адмысловая праграма з нагоды юбілею

(выстава, запісы з ранейшых фестываляў)

17.00 RAHIS

17.35 BOSAE SONCA

18.15 DZIECI DZIACIEJ

19.00 OSIMIRA

19.45 PAŁAC

20.30 KRAMA + BONDA

21.30 LAO CHE

23.00 NEURO DUBEL

23.50 ULIS

00.50 NRM + MROJA

Гарадзенскі «Рух за Свабоду!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0