Галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю МУС затрымала былога намесніка міністра транспарту і камунікацый Уладзіміра Ўласеню.

ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтавая кампанія» і Міністэрства транспарту і камунікацый апынуліся ўцягнутымі ў карупцыйны скандал, паведамляе «Ежедневник». Галоўным упраўленнем барацьбы з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗ) МУС арыштаваны былы намеснік міністра транспарту і камунікацый Уладзімір Уласеня.

Крымінальны скандал вакол прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтовая кампанія», упраўляючага 51% акцый, якія належаць нашай краіне, можа мець вельмі негатыўныя наступствы для Мінтрансу ў цэлым і для кампаніі ў прыватнасці. Дакладней, наступствы ўжо ёсць.

Справа ў тым, што затрыманым прадстаўніком кампаніі стаў Уладзімір Уласень, які досыць доўгі час займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый. Калі ў 2006 годзе буйны службовец адзначыў сваё 65-годдзе, яго адправілі на пенсію, але падабралі цёпленькае мястэчка ў ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтовая кампанія».

Паказальна, што затрыманне былога намесніка міністра адбылося за некалькі дзён да змены міністра транспарту і камунікацый, а магчыма, сваёй пасады міністра Ўладзімір Сасноўскі і пазбавіўся менавіта праз гэты скандал. Затрыманы здзяйсняў незаконныя дзеянні ў большай ступені як былы намміністра, чым прадстаўнік ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтовая кампанія».

Паводле папярэдняй інфармацыі, У.Уласень падазраецца ў тым, што разам з дырэктарам ТАА «Звон» падбухторваў двух бізнесоўцаў да дачы хабару ў памеры $120 тыс. «за спрыяльнае рашэнне пытання аб заключэнні дамоваў доўгатэрміновай арэнды плошчаў ААТ «Аўтасіла» і ААТ «Аўтакамбінат №4». Пасля таго як падазраваныя атрымалі $40 тыс., яны былі затрыманыя аператыўнікамі ГУБАЗ МУС.

Цяпер следства спрабуе высветліць, ці дзейнічалі затрыманыя самастойна ці з'яўляліся пасярэднікамі ў карупцыйным ланцужку.

ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтовая кампанія» была створаная ў 1998 годзе «у мэтах забеспячэння фармавання і развіцця нацыянальнай сістэмы транспартна-экспедыцыйнага абслугоўвання, стварэння нацыянальнага гандлёвага флоту, павелічэння валютных паступленняў у бюджэт рэспублікі за кошт пашырэння экспарту транспартных паслуг».

Ініцыятыва належала Міністэрству транспарту і камунікацый і Міністэрству прадпрымальніцтва і інвестыцый.

Праект быў больш чым амбіцыйны. У ягоныя задачы закладаліся фармаванне нацыянальнай сістэмы транспартна-экспедыцыйнага абслугоўвання, забеспячэнне транспартна-экспедыцыйнага абслугоўвання экспартна-імпартных паставак прадукцыі для патрэб Беларусі, фрахтаванне марскіх і рачных судоў, арганізацыя змяшаных і камбінаваных перавозак грузаў. За мінулыя 11 гадоў ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтовая кампанія» ўзяла на сябе частку замежнагандлёвых плыняў, якія раней ішлі міма беларускага бюджэту, але нейкай істотнай ролі на рынку адыгрываць не стала.

«Ежедневник»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0