Аўкцыёны прайшлі на платформах браніравання GSA Platform і Regional Booking Platform, паведамляе РБК-Украіна.
«Аператар газатранспартнай сістэмы Украіны» (АГТСУ) выстаўляў для гадавога браніравання дадатковыя «цвёрдыя» магутнасці ў 9,8 млн куб. м у суткі (у дадатак да доўгатэрміновага кантракта ў аб'ёме 40 млрд куб. м на год — гэта 109 млн куб. м у суткі).
У той жа час польскі Gas System выставіў магутнасці газаправода «Ямал-Еўропа» ў 79 млн куб. м у суткі.
Першапачаткова АГТСУ выстаўляў на аўкцыён 15 млн куб. м у суткі, але потым прапанова скарацілася да 9,8 млн кубаметраў.
«Газпрам» не стаў браніраваць магутнасці праз Польшчу і Украіну на гадавых аўкцыёнах», — гаворыцца ў паведамленні.