Апошнія гады жыцця Юрыя Зісера для сям'і былі цяжкімі. Юлія Чарняўская прысвяціла ўсю сябе мужу, забыўшыся на час пра сваё здароўе, а калі яго не стала, старыя траўмы і хваробы абрынуліся на яе з новай сілай.

18 мая 2021 года, у дзень змяшчэння Чарняўскай пад хатні арышт, у яе здарыўся гіпертанічны крыз. Яна страціла прытомнасць, і яе даставілі ў бальніцу, дзе ёй аказалі экстранную медыцынскую дапамогу. Гэта прывяло да таго, што раней дыягнаставаная ў яе рызыка 3 артэрыяльнай гіпертэнзіі другой ступені змянілася на рызыку 4 — самую высокую.

Акрамя таго, Юлія пакутуе на бранхіяльную астму, сур'ёзныя захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пасля перанесенага ў 2009 годзе цяжкага пералому ступні і складанай аперацыі ў шостай ГКБ, калі яна паўгода магла перамяшчацца па доме толькі на інвалідным вазку, Юлія адчувае пастаянныя моцныя болі ў левай назе. Акрамя таго маюцца і іншыя сур'ёзныя праблемы з захворваннямі апорна-рухальнага апарата з выяўленым болевым сіндромам.

— Мы вельмі спадзяёмся на тое, што следства аб'ектыўна і старанна падыдзе да разгляду хадайніцтва. Паколькі відавочна, што, улічваючы асобу Юліі Вісарыёнаўны і стан яе здароўя, няма абсалютна ніякіх падстаў меркаваць, што знаходжанне яе ў больш мяккай меры стрымання можа стварыць хоць нейкія праблемы следчым органам, — паведамляе абарона Юліі Чарняўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0