Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

300 г пялёсткаў руж
500 г цукру
Лімонная кіслата на кончыку чайнай лыжкі
1 шклянка вады

  1. У асобную міску выкласці пялёсткі ружы і вымыць іх.
  2. У каструлю высыпаць цукар і заліць яго гарачай вадой. Перамяшаць і варыць цукровы сіроп на працягу 10 хвілін.
  3. У гарачы цукровы сіроп дадаць пялёсткі руж і перамяшаць. На павольным агні варыць сочыва на працягу 30 хвілін.
  4. За 5 хвілін да канца варкі дадаць лімонную кіслату, каб сочыва захавала прыгожы ружовы колер.
  5. Пакінуць сочыва астудзіцца, а затым зноў давесці яго да кіпення і варыць 15 хвілін. Сочыва мусіць загусцець, а структура пялёсткаў будзе выразна бачнай. Па кансістэнцыі сочыва будзе нагадваць вадкі мёд.
  6. Прыгатаванае сочыва разліць у слоікі і закатаць.

Смачна есці! 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?