Міністэрства аховы здароўя адказала па гэтым пытанні на зварот жыхаркі Мінска, перадае Tut.by.

Адмяняць абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам у найбліжэйшы час не плануецца. Гэта вынікае з адказу Міністэрства. Жыхарцы Мінска адказалі, што абмежаванні па выездзе не распаўсюджваюцца на паветраны транспарт, дзе «больш нізкая верагоднасць распаўсюджвання COVID-19».

Беларусь не ўводзіла абмежаванняў на ўезд у першую хвалю каранавіруса ўвесну 2020 года. У той жа час у канцы 2020 года былі ўведзеныя абмежаванні на выезд з краіны наземным шляхам. Гэта адбылося на фоне працяглых пратэстаў, якія пачаліся ў жніўні 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0