За ўдзел ў святкаваннях 3 ліпеня магілёўскі БРСМ выплачвае студэнтам па 20 тыс. рублёў. Паводле студэнта аднаго з магілёўскіх ВНУ, які «падзарабіў» на свяце, дастаткова адзначыцца ў адпаведнага функцыянера БРСМ на некалькіх мерапрыемствах і чакаць да наступнай стыпендыі бонус у 20 тысяч. Так абяцалі куратары ўніверсітэтскіх групаў.

Тыя ж, хто згадзіўся стаяць са сцягамі і іншай атрыбутыкай, атрымаюць удвая больш - каля 40 тысяч рублёў.

Еўрарадыё

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна