Брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан у панядзелак патлумачыў свае планы па адмене амаль усіх каранавірусных абмежаванняў у Англіі праз два тыдні, паведамляюць брытанскія СМІ.

Амаль усе правілы будуць адмененыя ў рамках завяршальнага кроку дарожнай карты па зняцці абмежаванняў лакдаўну ў Англіі.

Джонсан робіць стаўку на тое, што праграма вакцынацыі можа перашкодзіць новай хвалі каранавіруса, нягледзячы на рост колькасці заражэнняў штамам «Дэльта».

Джонсан можа вызначаць палітыку ў галіне аховы здароўя для Англіі, але не для Шатландыі, Уэльса або Паўночнай Ірландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0