Звязана гэта з перыядам адпачынкаў і эканоміяй сродкаў. З 6 верасня «Белсат» гатовы вярнуцца да былога аб’ёму вяшчання.

Паводле слоў прэс-сакратара тэлеканала Сяргея Пялесы, скарачэнне часу вяшчання звязана з перыядам адпачынкаў і эканоміяй сродкаў. Тэлеканал з сённяшняга дня будзе трансляваць перадачы з 19 да 23 гадзін па мінскім часе.

Скарачэнне перыяду вяшчання — часовае, адзначыў Пелеса. «Вяшчанне скарачаецца толькі на два месяцы, — ліпень і жнівень. Гэта было зроблена ў мэтах захавання якасці праграм. З 6 верасня «Белсат» гатоў вярнуцца да былога аб’ёму вяшчання», — сказаў ён.

«Гэта не азначае, што нейкія перадачы на «Белсаце» будуць ліквідаваны. У перыяд адпачынкаў будуць штотыднёва выходзіць праграмы «Акно ў Еўропу», «Прэс-экспрэс», «Гісторыя пад знакам «Пагоні». Інфармацыйная праграма «Аб’ектыў» павялічвае працягласць да 20 хвілін і будзе выходзіць як і раней у 21.00», — зазначыў Пелеса.

23 красавіка 2007 года Польскае грамадскае тэлебачанне (TVP) і Міністэрства замежных спраў Польшчы падпісалі пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала «TV Беларусь». Яго дырэктарам была прызначана Агнешка Рамашэўска. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву «Белсат». Вяшчанне «Белсата» пачалося 10 снежня 2007 года. Канал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС, а таксама ўрадамі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў і Еўрапейскай камісіяй.

Трансляцыя перадач тэлеканала ажыццяўляецца праз спадарожнікі Astra і Sirius 4.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0