Цёплае надвор’е ў бліжэйшыя дні захаваецца.
Пляж на Мальдывах.
У аўторак, 7 ліпеня, надвор’е Беларусі будзе абумоўленае праходжаннем атмасфернага фронту, які насоўваецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі па Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10..+16°С, па паўночным усходзе +6..+9°С; днём +18..+25°С, на паўднёвым захадзе да +28°С.
У сераду, 8 ліпеня, праз захад Беларусі чакаецца пасоўванне хвалевага цыклону з поўдня Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём месцамі моцныя дажджы.
Вецер паўднёвай чвэрці умераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +10..+17°С, днём +19..+25°С, па паўднёвым усходзе да +28°С.
9 ліпеня цыклон змесціцца на поўнач Латвіі, а праз Беларусь прагназуецца праходжанне халоднага франтальнага раздзела, звязанага з гэтым цыклонам. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу дажджы, у асобных раёнах моцныя. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы.
У асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні умераны, ноччу пры навальніцах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу +11..+18°С, днем +19..+26°С.





