Доктар Сэндзі Скатніцкі, выкладчык дэрматалогіі ва Універсітэце Таронта, падкрэслівае, што празмерная гігіена правакуе скураныя хваробы, у тым ліку экзэму. Гэта хвароба з такімі сімптомамі, як пачырваненне скуры, сверб, выдзяленне вадкасці з закранутай хваробай зоны і, нарэшце, з’яўленне струпаў.

Як жа залішняя гігіена шкодзіць скуры? Дэвід Лефэл, дэрматолаг з Йельскай школы медыцыны (ЗША), тлумачыць, што мыццё — асабліва доўгія гарачыя ванны — пазбаўляюць скуру вельмі важнага ахоўнага слоя. У дадатак, мы перасушваем скуру, што робіць яе яшчэ больш уразлівай да пашкоджання і раздражнення, піша onet.pl.

Але ўсё гэта не азначае, што не трэба мыцца. Медыкі рэкамендуюць проста не злоўжываць занадта доўгімі ваннамі і мыццём пад гарачай вадой. Каб не перасушваць скуру, пасля мыцця, пакуль цела яшчэ не цалкам сухое, можна скарыстацца крэмамі для цела.

Яшчэ адна праблема — мыла, гелі для душа і шампуні. Калі мыліцца зашмат і на ўсім целе, мыла можа знішчыць карысныя мікраарганізмы, што спрыяюць падтрыманню нашага імунітэту. Толькі тры зоны на целе патрабуюць штодзённага мыцця з мылам: падпахі, ступні і пахвіна. Гэтыя зоны найбольш уразлівыя да бактэрыяльнага і грыбковага пашкоджання, а таксама да інфекцый, звязаных з павышаным ростам валос у гэтых месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0