Прэм’ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін загадаў разабрацца з прыхаваным імпартам беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў РФ.

Раней «Ростсельмаш» неаднаразова наракаў на экспансію беларускай тэхнікі на расійскі рынак. Па дадзеных расейскага заводу, беларускі «Гомсельмаш» пастаўляе тэхніку ў Бранск, дзе трактары праходзяць нязначную перадпрадажную падрыхтоўку, пасля чаго на іх пачынаюць распаўсюджваюцца расейскія ільготы як на сельскагаспадарчую тэхніку, вырабленую ў РФ.

Вясной 2009 году Беларусь папрасіла Расію купляць свае трактары з выкарыстаннем крэдытных схем, аднак Уладзімір Пуцін выказаўся на карысць расійскіх вытворцаў.

У канцы чэрвеня кіраўнік «Ростсельмашу» Валер Мальцаў адкрыта абвінаваціў Беларусь у дэмпінгу на расейскім рынку. Па ягоных словах, нібыта на ўнутраных тэндэрах «Гомсельмаш» пастаўляе камбайны па 5,96 мільёна рублёў за штуку, а ў Расію — па 4,65 мільёна рублёў. У гэтых умовах расійскім вытворцам цяжка канкурыраваць з беларусамі. Пры гэтым Мальцаў скептычна выказаўся пра якасць гомельскай тэхнікі.

Прэтэнзіі «Ростесельмашу» прыпалі на перыяд так званай «малочнай вайны». Нагадаем, што месяц таму Расія забараніла ўвоз малака з Беларусі, абгрунтаваўшы гэта неадпаведнасцю тавару новаму тэхнічнаму рэгламенту.

lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0