ФСБ Расіі абвясціла аб затрыманні консула Эстоніі ў Санкт-Пецярбургу Марта Лятэ пры спробе атрымаць інфармацыю закрытага характару ад расейца.

Супрацоўнікі спецслужбы затрымалі Лятэ нібыта з доказамі злачынства ў Санкт-Пецярбургу «пры атрыманні ад расійскага грамадзяніна матэрыялаў закрытага характару».

«Гэтая дзейнасць несумяшчальная са статусам дыпламатычнага работніка і мае відавочны варожы характар у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Да замежнага дыпламата будуць ужытыя меры ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права», — заявілі ў спецслужбе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0