З дазволу маці Ягора «Наша Ніва» прыводзіць цытаты з ліста:

«У панядзелак палячылі зуб, паставілі часовую пломбу. Псіхолаг ходзіць. Слухаюць, штосьці кажуць і сыходзяць. Кажуць, каб я лічыў авечак». 

«Зараз у камеры 13 чалавек, камера без прагулак (больш за палову вязняў не хочуць хадзіць). Самая праблемная камера. Пішуць пастаянна рапарты на сукамернікаў. Чарга на карцар. Камера 67 самая праблемная на прадоле. Стакан у параўнанні з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні».

 «Ёсць адзін сукамернік, які «цярпіла», яго сукамернікі прэсуюць, б’юць яго, ніхто не заступаецца».

«У камеры ёсць хворы на СНІД і гепатыт. Баюся піць з кубкаў». 

Таксама Дуднікаў (кухар па спецыяльнасці) просіць даслаць сухое малако і какаву: піша, што ў мінулай камеры ён гатаваў торт пад назвай «Валадарскія разваліны».

Маці Ягора кажа: «Не разумею прычыну ўзмацнення жорсткасці ўтрымання, ён супраць не ідзе, супрацоўнічае са следствам. А кожны раз умовы ўсё горш і горш, цяпер у яго ў камеры за выключэннем аднаго чалавека ўсе па крымінальных справах, рэальна крымінальных, тыпу распаўсюду наркотыкаў».

Маці просіць падтрымаць хлопца лістамі ці паштоўкамі

Адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Ягору Аляксандравічу Дуднікаву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0