Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка не выключае, што яны са Святланай таксама ўжо маглі б знаходзіцца ў няволі. Самалёт, якім яны павінны былі вярнуцца з Афін у Вільню, пры ўзлёце зламаўся і давялося на месцы мяняць планы. А праз тыдзень узялі Пратасевіча, які ляцеў тым жа маршрутам.

Франак прызнаецца, што спачатку не верыў у пратэсты, але ўбачыўшы тысячы людзей на вуліцах, вырашыў далучыцца да штаба Ціханоўскай. Пра знаёмства са Святланай, сяброўства з Лосікам, сітуацыю з Пратасевічам, пра перамовы з Крамлём, пра сапраўднае значэнне санкцый і пра тое, ці магчымы канцлагер пад Слуцкам — у інтэрв'ю «Ток».

00:00 — што ў выпуску

00:56 — як хадзіў на пратэсты ў 6 гадоў

04:29 — пра эміграцыю

05:59 — ці верыў у пратэсты 2020 года

08:08 — чаму плакаў 16 і 23 жніўня

09:08 — пра сяброўства з Лосікам і яго цяперашні маральны стан

13:04 — як пазнаёміўся з Ціханоўскай

16:31 — як змянілася Святлана

19:19 — як Ціханоўскую ўспрымае Расія і Еўропа

22:21 — што робіць штаб для перамоваў з Крамлём

26:15 — аб ультыматуме Лукашэнку і наступствах

32:10 — ці ёсць адчуванне, што адрываецца ад Беларусі

34:22 — ці можа Беларусь стаць Арменіяй, дзе большасць грамадзян жыве за межамі краіны

35:25 — ці можа Ціханоўская стаць нобелеўскім лаўрэатам

36:30 — уплыў санкцый на Лукашэнку пераацэнены?

39:57 — аб узмацненні рэпрэсій

43:28 — ці праўда, што на месцы Пратасевіча магла быць Ціханоўская

45:37 — што адбывалася ў штабе, калі стала вядома, што самалёт з Пратасевічам пасадзілі ў Мінску

47:54 — аб з'яўленіі Пратасевіча на телебачанні

51:15 — хто ераможа на новых выбарах у Беларусі

54:08 — ці варта чакаць рэферэндум

56:24 — кім бачыць цябе ў новай Беларусі

58:03 — як атрымаў 3 тысячы хейтарскіх паведамленняў за адну гадзіну

1:00:17 — што трэба зрабіць, каб беларуская мова ўслед за бела-чырвона-белым сцягам стала для людзей сваёй

1:02:22 — па чым больш за ўсё сумуе ў Беларусі

Глядзіце ўсе выпускі «Ток» на ютубе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру