з просьбай зрэагаваць на заяву Лукашэнку, што след забойцаў лідэраў беларускай апазіцыі вядзе ў Германію.

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся да ўладаў Германіі з просьбай дапамагчы ў расследаванні знікненняў у Беларусі лідэраў апазіцыі.

Лідэр АГП просіць улады ФРГ падаць інфармацыю па наступных пытаннях:

1. Ці вядома праваахоўным органам Германіі, што меркаваныя забойцы Ганчара і Захаранкі знаходзяцца на тэрыторыі ФРГ?

2. Ці звярталіся беларускія ўлады да ўладаў ФРГ з просьбай выдаць кагосьці як магчымых удзельнікаў або арганізатараў забойстваў і Юрыя Захаранкі, што знаходзяцца ў цяперашні час у Германіі?

Дадзены зварот звязаны з інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі, якое апублікавала расейская газета «Завтра». У ім беларускі кіраўнік крануў тэмы выкрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў.

У прыватнасці Лукашэнка заявіў: «Кажуць, маўляў, у Беларусі не хапае дэмакратыі, Лукашэнка — дыктатар, у Беларусі бясследна знікаюць людзі. Загінулі тры чалавекі, а СМІ круцяць гэта дагэтуль. На самой справе, у двух выпадках — гэта забойства на камерцыйнай глебе. След забойцаў нядаўна выяўлены ў Германіі».

Зварот быў перададзены ў ведамства канцлера ФРГ Ангелы Меркель намеснікам старшыні АГП Яраславам Раманчуком.

Паводле www.ucpb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0